Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Геральдыка

Герб горада Крупкі

GerbГерб горада Крупкі з'яўляецца сімвалам горада і прадстаўлены знакам формы: прамы верх і круглявы ніз.
Поле гербавага знака блакітнага колеру: уверсе выява вадзянога млына срэбнага колеру; у цэнтральнай частцы выява ракі срэбнага колеру, кветкі на ім залатога колеру.

Апісанне Герба. Герб горада Крупкі ўяўляе сабой знак наступнай формы: прамы верх і круглявы ніз. Поле гербавага знака блакітнага колеру. Малюнак вадзянога млына срэбнага колеру. Малюнак ракі срэбнага колеру. Малюнак травы-кветкі: сцябло срэбнага колеру, кветкі на ім залатога колеру.

Апісанне элементаў Герба: знак формы прамога верху і круглявага нізу, як і колеры - блакітны, срэбны, залаты, абраны ў адпаведнасці з рэкамендацыямі спецыялістаў Дзяржаўнай геральдычнай службы для зноў ствараемых гербаў Рэспублікі Беларусь;

а) рака:
назву «Крупкі» горад бярэ ад невялікай рэчкі Крупка (Крупенiца, Курнееўка), якая працякае праз увесь горад і далей ўпадае ў раку Бобр. Тапонiм словы «Крупка» мае два значэннi. Першае, і самае галоўнае, у перакладзе са старабеларускай мовы азначае кароткі, незамярзальны прыток ракі. Другое значэнне змяшчаецца (у пункце «в»). Даведка: наша рака Крупка (Крупенiца, Курнееўка) такая і была,— кароткая і незамярзальная (пакуль не пачалася маштабная меліярацыя). Акрамя мястэчка Крупкі на рацэ Крупка ў нашым раёне ёсць наступныя паселiшчы такога ж вода-рачнога паходжання (у сэнсе назвы): в. Нача на рацэ Нача, в. Еленка на рацэ Еленка, в. Мажаны на рацэ Можа, д. Свiрыдаўка на рацэ Свiрыдаўка, д. Пліса на рацэ Пліса, мястэчка Бобр на рацэ Бобр і г. д.

б) трава-кветка:
другое значэнне тапоніма «Крупка» азначае трава-кветка «крупка дуброўная». І сапраўды, гэтая трава-кветка ў неабмежаванай колькасці расце па берагах рэк Бобр і Крупка, а таксама вакол нашага горада.
Такім чынам, назва горада, назва ракі і назва травы-кветкі супадаюць толькі ў нашым выпадку. Іншага такога месца ў Рэспубліцы Беларусь няма.

в) вадзяны млын:
менавіта вадзяны млын з'яўляўся свайго роду візітнай карткай мястэчка Крупкі на працягу XVII-XIX стагоддзяў. Упершыню ён згадваецца ў 1667 годзе (тарыф подымнага падатку Аршанскага павета за 1667 г.). І далей часта згадваецца як неад'емная частка мястэчка (1765, 1812, 1859, гг.). Пад 1880 годам сустракаем у гістарычных матэрыялах сведчанне, якое яскрава паказвае і тлумачыць іх асаблівасць і спецыфіку: «У мястэчку Крупцы губерніі Могілеўскай на Бабры ёсць млыны, на якіх вырабляецца найдалікатнейшая мука пшоная пад назвай Крупецкай альбо Крупчаткі развозіцца да найгалоўнейшых гарадоў). (Слоўнік геаграфічны Каралеўства Польскага і іных краёў славянскіх т. 1 стар 258, 1880 г.).
Сучасны герб Крупак зацверджаны 27 мая 1999 года Рашэннем №89/7 Крупскага райвыканкама і занесены ў Гербавы матрыкул Рэспублікі Беларусь 22 чэрвеня 1999 года пад №35.

Сцяг горада Крупкі і Крупскага раёна

flagСцяг горада Крупкі і Крупскага раёна ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча залацістага колеру з суадносінамі бакоў 1:2, у цэнтры асабовага боку якога – выява герба горада Крупкі.

 

 

 

Гімн Крупскага раёна

Музыка Сяргея Сарокіна
Словы Барыса Макарэвіча

Мой Крупскі край,
Палёў абшары,
Азёр празрыстых сінь...
Дуброў былінныя ўзоры,
Бароў пахкая смала.

Прыпеў.

Зямля мастакоў, паэтаў,
Зямля простых рабочых рук.
Той край пад сонцам векавечным,
Дзе ўсё роднае мне вакол.
Табой жыву, табой ганаруся я.
І гэтая песня пра цябе.
Што тут нарадзіўся я, што вырас,
Даўжнік я Богу і лёсу.

Гасцям заўсёды адчыненыя дзверы,
І хлеб, і соль для іх заўсёды.
Мой Крупскі край,
Хай над табою
шчаслівая зорка Гарыць.

Прыпеў.

Зямля мастакоў, паэтаў,
Зямля простых рабочых рук.
Той край пад сонцам векавечным,
Дзе ўсё роднае мне вакол.
Табой жыву, табой ганаруся я.
І гэтая песня пра цябе.
Што тут нарадзіўся я, што вырас,
Даўжнік я Богу і лёсу.

Чытаць 3499 разоў
Интернет-премия «Тибо»