Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Імі ганарымся

Крупская зямля – гэта маляўнічы куток на ўсходняй ускраіне Мінскай вобласці. У яе свой непаўторны вобраз, свая шматвяковая гісторыя, багатая працоўнымі і баявымі традыцыямі. Тут жывуць цудоўныя, працавітыя, таленавітыя, шчодрыя душэўнай цеплынёй людзі.

З крупскай зямлёй звязана жыццё многіх знакамітых людзей. У раёне пачынаўся жыццёвы шлях вядомых беларускіх пісьменнікаў і паэтаў Міхася Калачынскага, Васіля Зуёнка, Васіля Макарэвіча. Тут пачыналі сваю працоўную дзейнасць дактары і кандыдаты навук Е. В. Баркоўскі, А. М. Ганчарэнка, Я. Б. Ложачнікаў, Л. А. Бондар; у саўгасе «Стараселле» (в. Радiца) жыў і працаваў Герой Сацыялістычнай Працы В. І. Усошын.

2614 крупчан былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі. Залатымі літарамі ўпісаны ў гісторыю раёна імёны 18 Герояў Савецкага Саюза, 11 з іх — ураджэнцы Крупшчыны: Зайцаў Н.Я., Казлоўскі М.К., Князеў В. А., М. Д. Конанаў, Люты А. С., Марцінкевіч В. Н., Мазгавой І. А., А. А. Парцянка, Свідзерскі С. А., Сурына М. А., Лукашэвіч А. З.

У в. Белае нарадзіўся двойчы Герой Савецкага Саюза, лётчык-касманаўт СССР В. В. Кавалёнак. Вёска Асечана Абчугскага сельсавета – радзіма алімпійскай чэмпіёнкі Е. А. Хадатовiч-Карстэн.

Ўвекавечаны ў гісторыі Крупскага раёна і імёны загінуўшых воінаў — інтэрнацыяналістаў, якія выканалі свой салдацкі доўг у Афганістане: Крыштопенка В. В., Кулеш А. І., Лёшка Н.М., Лобач М. М., Пчолка А. Н., Радкевіч Ю. А., Садоўскі С. С.

У 2006 годзе прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Крупскага раёна» Зайцаву Мікалаю Якаўлевічу за асаблівыя заслугі пры абароне і вызваленні Мінскай вобласці, Каваленку Уладзіміру Васільевічу за заслугі і дасягненні ў развіцці навукі і ў грамадскай дзейнасці, якія атрымалі шырокае грамадскае прызнанне, Карстэн Кацярыне Анатольеўне за значныя дасягненні ў спорце.

У 2010 годзе за прапаганду дасягненняў нацыянальнай беларускай культуры і мастацтва і вялікі асабісты ўклад у развіццё духоўнасці нашых землякоў, які атрымаў шырокае прызнанне не толькі на ўзроўні раёна, але і за яго межамі, званне «Ганаровы грамадзянін Крупскага раёна» прысвоена Фатыхавай Галiе Ахметаўне.

Ганаровае званне «Ганаровы грамадзянін Крупскага раёна» ў 2014 годзе за асабісты ўклад у развіццё і прапаганду дасягненняў нацыянальнай культуры прысвоена вядомаму паэту-песеннику Цiтаўцу Івану Васільевічу.

Чытаць 3105 разоў