Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8

Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663

Е-mailinfo@krupki.gov.by  (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142

Рэжым работы

Памятныя мясціны

На тэрыторыі раёна знаходзіцца 15 гісторыка-культурных каштоўнасцяў, у тым ліку 9 аб'ектаў археалогіі, 6 – гісторыі, уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь.

Помнікі археалогіі: курганныя пахаванні ІХ-ХІІІ стст. каля в. Асінаўка, в. Выдрыца, в. Дубы, в. Дудзінка, в. Лянок, гарадзішча ранняга жалезнага веку VI да н. э.-VII ст. н. э. каля в. Вялікае Гародна, в. Кіявец, в. Пліса, гарадзішча ранняга жалезнага веку VI да н. э. - IX ст. н. э. каля в. Клiшына.

Помнікі архітэктуры: памешчыцкіх палац у стылі позняга класіцызму ў в. Язбы (канец ХІХ стагоддзя), Свята-Успенская царква ў г. п. Халопенічы (1863г.); царква ў в. Калодніца (канец ХІХ стагоддзя), Свята-Спаса-Праабражэнская царква ў в. Грыцковiчы (1850 г.). Захаваўся сядзібны дом, пабудаваны ў пачатку ХХ стагоддзя ў стылі «мадэрн». Выклікую цікавасць прадстаўляе Свята-Багародзіцкая царква з дрэва ў в. Худоўцы (1894 год).

Палац у Крупках

usadbaЦудоўным помнікам багатай і разнастайнай палацава-сядзібнай спадчыны Беларусі з'яўляецца палац у Крупках. Пабудаваны ў пачатку 20 ст. ў неабарочным кірунку ў стылі “мадэрн“. Калісьці быў акружаны пейзажным паркам, ад якога захаваліся фрагменты. У стылявых адносінах будынак палацу набыў асіметрычную аб'емна-прасторавую кампазіцыю. Ды тарцовага левага фасада двухпавярховага прамавугольнага будынка прымацавана 2-ярусная вежа, якая ўзвышаецца над яго вальмавым дахам. Яе верхні васьмігранны ярус накрыты самкнутым граненым паўсферычным купалам, які завершаны нізкім ліхтаром такой жа формы; грані яруса аформлены круглымі люкарнамі, размежаванымі лапаткамі. Супрацьлеглы тарцовы фасад атрымаў асіметрычную крапоўку – бакавы ўваходны рызаліт, фланкіраваны невысокімі чацверыковымі рамантычнымі вежачкамі з машыкулямі, якія вызначаюць рамантычны матыў сярэдневяковай замкавай архітэктуры; цэнтральны рэзаліт завершаны фігурным франтонам з бакавымі барочнымі валютамі і авальнай люкарнай па цэнтры. Стылізаваныя валюты выкарыстаны і ў афармленні вокнаў рызаліту. Архітэктурна-пластычны эфект фасадаў ствараецца вылучэннем вуглавой рустоўкі, “замкавых» камянёў і геаметрызаваных ліштваў прамавугольных вокнаў і ламбрэкенаў у іх прасценках. У афармленні фасадаў выкарыстана характэрнае для мадэрна супастаўленне гладкай муроўкі сцэн з фактурнай апрацоўкай панэляў, ніш, філенгаў, ліштваў вокнаў, франтонаў. Дынамічную арытмію фасадам надае выкарыстанне аконных праемаў разнастайнай канфігурацыі і спалучэння – адзінарных, падвоеных, патроеных, прамавугольных, круглых, квадратных, авальных, лучковых. Цэнтральны ўваход з боку галоўнага фасада вылучаны неглыбокім рызалітам, які завершаны атыкам. Уваходная частка бакавога правага фасада будынка фланкіравана 2 невялічкімі вежамі.

Свята — Успенская царква ў Халопенічах

zerkovАдразу пасля паўстання ў 1863г. на ўрадавыя сродкі пабудавана прыходская Свята — Успенская царква ў Халопенічах (храм знаходзіцца ў руінах). Яго архітэктура вырашана ў афіцыйна зацверджаным святым Сінодам рэтраспектыўна — рускім стылі. Гэта нацыянальна — рамантычны мастацка - стылевы кірунак быў арыентаваны на аднаўленне традыцыяў і форм старажытнарускага царкоўнага дойлідства, спрадвеку рускай праваслаўнай мінуўшчыны. У гістарычнай старажытнарускай архітэктурнай рэтраспекцыі дойліды, заказчыкі і веруючыя бачылі асновы нацыянальнага ў культуры, яе глыбінныя вытокі, увасабленне вобраза Расіі, уяўленні аб яе нацыянальным лёсе, характары. Мураваны будынак царквы ў плане набыў форму працяглага крыжа з купалам на светлавым барабане ў сяродкрыжжы і званіцай у франтоннай частцы (7 званоў). Фасады расчлянены 2 ярусамі вокнаў, трыма дзвярыма. Зала храма была перакрыта плоскай атынкаванай столлю, якая разам з барабанам падтрымлівалася чатырма мураванымі слупамі. Апсіду вылучыў светла-блакітны з залачэннем 3-ярусны іканастас на 10 абразоў.Манументальныя мураваныя храмы будаваліся ў асноўным у гарадах. Аднак у багатай лясамі Беларусі ў царкоўнай архітэктуры пераважала драўлянае дойлідства. Дрэва (у асноўным хваевы кругляк) было найбольш даступным і простым ў апрацоўцы будаўнічым матэрыялам. Таму большасць храмаў на Беларусі былі драўлянымі. Святы Сінод і Міністэрства ўнутраных спраў разумелі прыхільнасць беларускага партызанаў ды драўлянага архітэктурнага асяроддзя. Спецыяльным цыркулярам яны прапанавалі для задавальнення патрэб праваслаўных прыхаджан будаваць невялікія, але прыстойныя цэрквы, дзе можна было б адпраўляць богаслужэнне, і адпаведна быту і ўяўленням прыхаджан у пабудовах належыць пазбаўляцца залішніх упрыгожанняў, спрасціць канструкцыі, каб мясцовыя майстры і сяляне маглі ў далейшым самі зрабіць рамонт. Менавіта ў гэтай галіне царкоўнага дойлідства народныя майстры ўвасобілі архітэктурна-мастацкія традыцыі і эстэтыку народа, адлюстравалі яго дэмакратычную будаўнічую культуру, вызначылі шляхі яе разьвіцьця. У драўляным храмавым будаўніцтве народныя цесляры і разьбяры-дэкаратары абмежаванымі мастацкімі сродкамі стваралі ўражлівыя архітэктурныя манументы, рэалізоўвалі мастацка-эстэтычнае пачуцце і патэнцыял, які не заўседы маглі ўвасобіць у сціплым народным жыцця.

Свята-Раства-Багародзіцкага царква ў в. Худаўцы

hudovziРазмешчана на невялікім пагорку паўднева-заходняй ускраіны вескі. Пабудавана ў 1894г. з дрэва. Дзейнічае, прастольнае свята 21 кастрычніка. Трохзрубны аднаапсідны храм з развітай, выцягнутай па падоўжанай восі шматпланавай аб'емна — прасторавай кампазіцыяй, якую фарміруюць прытвор са званіцай, кубападобная малітоўная зала, 5-гранная апсіда з бакавымі рызніцамі. У маляўнічым сілуэце забудавання пануюць 2 вертыкальныя дамінанты — шатра шмат'яруснай чацверыковай званіцы і магутнага 2-яруснага 8-граннага светлавога барабана над цэнтральным аб'емам. Архітэктурны эфект храму надае маляўнічае шматкупалле; цыбулепадобныя галоўкі завяршаюць абодва намёты, вуглы асноўнага аб'яму і вільчык даху апсіды. Прыкметна выкарыстанне архітэктурнай формы са старажытнарускага мураванага царкоўнага дойлідства — купаў на каскадзе кілепадобных какошнікаў (вуглавыя купалы асноўнага аб'яму). Плоскасці фасадаў гарызантальна ашаляваны, вертыкальнай шалеўкай тэктанічна «адбіта» цокальная частка будынка. На фоне шалеўкі вылучаюцца простыя ліштвы прамавугольных вокнаў. Уваход у храм падкрэслены 2-схільнай навіссю ганка на ажурных арнаментальных кранштэйнах чыгуннага ліцця. Апафеозам развіцця ўнутранай прасторы з'явы яўляецца складаная форма адкрытага ў інтэр'ер купала на ветразях. Прастора апсіды адмежавана ад малітоўнай залы багата ўпрыгожаным іканастасам з пазалочанай разьбой.

Чытаць 3553 разоў