Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8
Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663
Е-mail: info@krupki.gov.by (для дзелавой перапіскі)
Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620
Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142
ААТ "Гарадзейскі цукровы камбінат" з 8 верасня пачаў прыём і перапрацоўку цукровых буракоў новага ўраджаю. Перапрацоўка сыравіны ідзе прыблізна 110 дзён - з верасня і да Новага года. Працэс пачынаецца ўжо на нарыхтоўчай пляцоўцы, адкуль адразу з дзвюх кропак - па транспарцёры і пад напорам вялікага патоку вады - па спецыяльным жолабе сыравіна накіроўваецца на мыйку. Штосутачна на завод паступае 15 тыс. сыравіны, 10 тыс. з якой перапрацоўваюць. З такога аб'ёму атрымліваецца 1,5 тыс. т цукру.
Дэлегацыя МУС на чале з міністрам унутраных спраў Іванам Кубраковым прыехала ў госці ў Рудзенскую дапаможную школу-інтэрнат. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў МУС.
Палац Незалежнасці сёння прымаў гасцей з Мінскай вобласці. Прадстаўнікі УУС, галоўнага ўпраўлення культуры, адукацыі, якія занялі першыя месцы на выставе, прысвечанай Году гістарычнай памяці. Яна доўжылася некалькі месяцаў у мемарыяльным комплексе "Курган Славы". А таксама тыя, хто стаў лідарамі па выніках анлайн-галасавання на лепшую выставу выхаднога дня: камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванні. Шматлікія тут упершыню. Першым чынам адзначаюць мармуровую веліч будынка. Усё рукамі беларусаў!
Сотні абследаваных дамоў і больш за тысячу асабістых парад. Супрацоўнікі МНС Мінскай вобласці працягваюць прафілактычныя рэйды па прыватным сектары. На гэты раз яны ацанілі бяспеку жылля ў Барысаўскім раёне. Спецыялісты праверылі наяўнасць і спраўнасць аўтаномных пажарных апавяшчальніаў, а таксама правільнае размяшчэнне абагравальнага абсталявання ў кватэрах і дамах. Ратавальнікам дапамагаюць іх будучыя калегі - курсанты профільнага ўніверсітэта. Нагадваць аб бяспецы і кансультаваць гаспадароў супрацоўнікі МНС будуць і далей.
У Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту прайшло свята "Пакроўскі кірмаш". На Пакроў усе цяжкія сельскагаспадарчыя работы ў полі завяршаліся і на сталах з'яўляўся багаты ўраджай.
Сельскагаспадарчыя прадпрыемствы "Агра-Бокс" і "Агра-Бокс Заатэх", якія ўваходзяць у групу кампаній "Унібокс", з'яўляюцца адначасова эксперыментальнай базай, лабараторыяй для вывучэння тэхналагічных аспектаў раслінаводства і жывёлагадоўлі, выпрабавальным палігонам для новых відаў тэхнікі ў сельскай гаспадарцы.
13 кастрычніка на сустрэчы з працоўным калектывам ААТ "Беларуськалій" адбылося інфармаванне па пытаннях існуючай ваенна-палітычнай абстаноўкі ў краіне і за мяжой.
12 кастрычніка на сустрэчы з працоўным калектывам Беларускага аўтамабільнага завода адбылося інфармаванне па пытаннях існуючай ваенна-палітычнай абстаноўкі ў краіне і за мяжой.
У сувязі з уступленнем у сілу пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 06.10.2022 № 669 "Аб часовых мерах па стабілізацыі коштаў" у галоўным упраўленні гандлю і паслуг Мінскага аблвыканкама працуе "гарачая лінія".
У Вілейцы прайшла рэканструкцыя бою Першай сусветнай вайны. У падзеях прымалі ўдзел ваенна-гістарычныя клубы "Рубеж" (Брэст), "Эпоха" (Мінск), "Пяхотны 54-ы Мінскі полк". Рэканструкцыя была арганізавана пры падтрымцы Вілейскага раённага выканаўчага камітэта.