Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8
Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663
Е-mail: info@krupki.gov.by (для дзелавой перапіскі)
Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620
Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142
3 лістапада ў Стоўбцах да 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа ўрачыста адкрылі помнік народнаму паэту Беларусі. У цырымоніі прынялі ўдзел старшыня Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын і першы намеснік міністра культуры Валерый Грамада.
Супрацоўнікі спецпадраздзялення ДПС "Страла" правялі рэйд у Мінскім раёне. У грамадзян правяралі наяўнасць флікераў у цёмны час сутак. У каго не было святловяртальных элементаў, супрацоўнікі ДПС уручалі флікеры і тлумачылі неабходнасць іх нашэння. Рэйд прайшоў у аграгарадках Ратамка і Ждановічы.
31 октября 2022 года в Минской области открыли свои двери оздоровительные лагеря с дневным пребыванием детей, в которых 9890 ребят проведут свое время с пользой и удовольствием.
З творчасцю і натхненнем правесці школьныя канікулы. У Лагойскай дзіцячай школе мастацтваў юныя тэатралы падрыхтавалі пастаноўку "Пунсовыя ветразі". Час адпачынку сумяшчаюць з падрыхтоўкай да мастацкіх конкурсаў. На нядаўнім пад назвай "Сябруюць дзеці на планеце" - дыплом першай ступені. Наперадзе рэспубліканскі конкурс імя Савіцкага, арт-сесія, святкаванне міжнароднага дня мастака.
31 кастрычніка ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адбылася ўрачыстая цырымонія закрыцця працоўнага семестра ў Мінскай вобласці.
Старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксандр Турчын правёў прыём грамадзян ва Уздзенскім раёне. Адно з агучаных пытанняў датычылася добраўпарадкавання невялікіх населеных пунктаў. Падводзячы вынік прыёму, кіраўнік вобласці зазначыў, што развіццё аграгарадкоў і вёсак павінна быць комплексным, паведамляе Мінская праўда.
Для паляпшэння сацыяльнай інфраструктуры рэгіёна і як інвестыцыя ў здароўе! У Мінскай вобласці ў найбліжэйшы год з'явіцца адразу некалькі новых шматфункцыянальных фізкультурна-аздараўленчых комплексаў. Сярод доўгачаканых аб'ектаў - новабудоўлі ў Фаніпалі і Дзяржынску. На падыходзе і прасторная зала для гульнявых відаў спорту ў Старых Дарогах (яе адкрыюць ужо гэтай восенню). А ў горадзе Узда важная прэм'ера наступнай вясной. Тут у зручным для ўсіх жыхароў месцы - на вуліцы Навіцкага - узводзяць фізкультурна-аздараўленчы комплекс, дзе ўпершыню для райцэнтра з'явяцца і басейны.
З 19 кастрычніка па 24 кастрычніка 2022 года ў Пяцігорску праходзіў заключны этап Алімпіяды школьнікаў Саюзнай дзяржавы "Расія і Беларусь: гістарычная і духоўная агульнасць".
Да мазгавога штурму ў маштабе рэспублікі рыхтуюцца самыя эрудыраваныя старшакласнікі з усяго цэнтральнага рэгіёна. У праграме алімпіяднага марафону выпрабаванні па фізіцы, біялогіі, матэматыцы, замежных мовах і хіміі. Формулы самых рэдкіх у прыродзе злучэнняў паспяхова раскладваюць на малекулы ў маладзечанскай гімназіі № 7. Зараз у будучых навукоўцаў, інжынераў і фармацэўтаў трэніроўкі ў лабараторыях да этапаў алімпіяды па хіміі. У камандзе інтэлектуалаў прызёры і ўладальнікі самых высокіх балаў мінулых гадоў.
У Ваенным камісарыяце Мінскай вобласці адбылася ўрачыстая адпраўка прызыўнікоў на воінскую службу. Больш за 130 маладых людзей цэнтральнага рэгіёна накіраваны на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве. Яны папоўняць рады сіл спецыяльных аперацый і Мінскай ваеннай камендатуры.