Калекцыя тавараў "для мужчын" паводле слуцкіх арнаментаў: гальштукі, бабачкі, арганайзеры, папкі для дакументаў. Прадпрыемства "Слуцкія паясы" пашырае асартымент прадукцыі! На адзіным у свеце ўнікальным станку "Магеба", вядомым першым чынам выпускам копій знакамітых слуцкіх паясоў, паэтапна запускаюць новую лінейку вырабаў. Мастакі яшчэ дапрацоўваюць эскізы, а "Магеба" ўжо вырабіла першы эксперыментальны ўзор камп'ютарнага кілімка для мышы а-ля слуцкія паясы. Сярод навінак і запушчаная нядаўна лінейка пад умоўнай назвай "Абярэгі".
Ажыццяўленне новых вытворчых планаў прадпрыемства "Слуцкія паясы" магчыма дзякуючы апошнім двум набыццям: гэта падшывальная машына для павелічэння асартыменту падушак і коўдраў, а таксама абсталяванне для вырабу гіпаалергеннага вычышчанага шарыкавага напаўняльніка.
БелТА