У ходзе сходу падведзены вынікі работы льнаводчай галіны за 2022 год. Вызначаны асноўныя задачы на 2023 год, уключаючы пытанні тэхналогіі вырошчвання лёну-даўгунцу новага ўраджаю, арганізацыі перапрацоўкі льнотрасты і рэгуліроўкі тэхналагічнага абсталявання па выпрацоўцы льновалакна. Акрамя таго, абмяркоўваліся пытанні абнаўлення і загрузкі тэхналагічных магутнасцей ільнозаводаў, а таксама забеспячэння паставак ільновалакна ў лік рэспубліканскіх дзяржаўных патрэб.
У мерапрыемстве пад старшынствам намесніка прэм'ер-міністра Леаніда Зайца прынялі ўдзел кіраўнікі і спецыялісты дзяржаўных органаў і арганізацый.