"Я шчыра хачу павіншаваць вас з гэтай важнай падзеяй, - сказала Наталля Качанава. - Хацела б падзякаваць вам за работу, за тое, што вы робіце для нашай краіны, нашага народа. Пажадаць вам усім дабрабыту, поспехаў у рабоце, новых дасягненняў, каб Мінская вобласць заўсёды была ў ліку лідараў. Кожнаму з вас - дабрабыту, шчасця і здароўя. І, несумненна, усяго самага добрага нашай краіне, каб быў мір, дабрабыт і магчымасць у далейшым развівацца".
"За гэтыя гады Міншчына прайшла няпросты, але паспяховы шлях, напоўнены мноствам значных у гісторыі беларускай дзяржаўнасці дат, падзей, імёнаў. Яе ратны і працоўны подзвіг ацэнены па заслугах: вобласць двойчы ўзнагароджана ордэнам Леніна, ёй прысуджаны Ганаровы дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь, - гаворыцца ў віншавальным адрасе. - Слаўнае гістарычнае мінулае Мінскай вобласці знаходзіць дастойнае прадаўжэнне ў яе сучаснасці. Сёння гэта цэнтральны рэгіён нашай краіны з унікальнай гісторыка-культурнай спадчынай і прыроднымі рэсурсамі, значным прамысловым і сельскагаспадарчым патэнцыялам".
Самае галоўнае дасягненне рэгіёна - многія пакаленні жыхароў, "таленавітых, энергічных, прадпрымальных людзей, якія па-сапраўднаму любяць сваю малую радзіму, ганарацца яе гісторыяй, традыцыямі і сучаснымі поспехамі, з поўнай самааддачай добрасумленнай працай прымнажаюць багацце свайго краю", адзначаецца ў віншавальным адрасе.