У Беларусі па выніках мінулага года налічвалася шэсць СЭЗ, у якіх зарэгістравана 427 рэзідэнтаў. Яны забяспечылі значны ўклад у фарміраванне асноўных макраэканамічных паказчыкаў: ВУП - 5,6 працэнта, аб'ём прамысловай вытворчасці - 18 працэнтаў, інвестыцыі ў асноўны капітал - 4,3 працэнта.
Па відах дзейнасці сярод рэзідэнтаў СЭЗ найбольш распаўсюджана апрацоўчая прамысловасць - 86,4 працэнта. У транспартнай галіне задзейнічана 2,9 працэнта рэзідэнтаў, гандлі - 2,4 працэнта, у сферы аперацый з нерухомай маёмасцю - 2,4 працэнта, сельскай, лясной і рыбнай гаспадарцы - 2,4 працэнта, будаўніцтве - 1 працэнт, водазабеспячэнні, зборы, апрацоўцы і ліквідацыі адходаў - 0,7 працэнта, прафесійнай, навуковай і тэхнічнай дзейнасці - 0,7 працэнта.