У студзені бягучага года па віне нецвярозага вадзіцеля адбылося 1 ДТЗ, у выніку якога пацярпеў сам гора-вадзіцель. З 3 па 6 лютага 2023 года Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці праводзіць прафілактычную акцыю «Цвярозы вадзіцель». Асноўная мэта мерапрыемства - папярэджанне і спыненне фактаў кіравання транспартнымі сродкамі нецвярозымі вадзіцелямі, а таксама не маючымi права кіравання.
Патруляванне нарадаў міліцыі набліжана да месцаў аб'ектаў гандлю спіртнымі напоямі, забаўляльных устаноў, АЗС і інш., якія асабліва працуюць у кругласутачным рэжыме. Рэйдавыя мерапрыемствы пройдуць па ўсёй тэрыторыі вобласці, у рамках якіх будзе ажыццяўляцца кантроль за фізічным станам вадзіцеляў транспартных сродкаў. Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае! Згодна з арт.18.15 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь, прадугледжана градацыя алкагольнага ап'янення вадзіцеля. Калі алкагольнае ап'яненне складае да 0,8 праміле ўключна - правапарушальнік пазбаўляецца вадзіцельскага пасведчання тэрмінам на 3 гады, таксама давядзецца заплаціць і штраф 100 базавых велічынь, калі больш за 0,8 праміле - пазбаўленне правоў тэрмінам на 5 гадоў і штраф у 200 базавых велічынь. За паўторнае кіраванне ў стане алкагольнага ап'янення на працягу года правапарушальнік прыцягваецца да крымінальнай адказнасці, пры гэтым прадугледжана спецыяльная канфіскацыя транспартнага сродку, якім кіравалі ў стане ап'янення, незалежна ад права ўласнасці.
ДАІ Мінскай вобласці звяртаецца да ўдзельнікаў дарожнага руху: калі вы бачыце ці ведаеце, што транспартным сродкам кіруе вадзіцель у стане ап'янення, паведаміце ў дзяжурную частку ДАІ па тэлефоне 27117 або на тэлефонную лінію 102.
УДАІ УУС Мінскага аблвыканкама