Адрас: 222001, г.Крупкі, вул.Савецкая,8
Тэлефон/Факс прыёмнай: +375 (1796) 27663
Е-mail: info@krupki.gov.by (для дзелавой перапіскі)
Тэлефон "гарачай лініі" райвыканкама: +375 (1796) 20620
Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы "адно акно" - 142
Яшчэ адно месца для адпачынку з'явілася ў Крупках. Більярдная зала пачала працаваць у гандлёва-гасцінічным комплексе «К-Сіці».
У Крупскім раёне адбылося выязное пасяджэнне абласнога міжведамаснага савета па праблемах інвалідаў. Перад пачаткам пасяджэння ўдзельнікі савета наведалі новабудоўлю - 40-кватэрны жылы дом па вуліцы Маскоўскай. Намеснік старшыні Мiнаблвыканкама Аляксандр Кручанаў і старшыня Крупскага райвыканкама Анатоль Козел перарэзалі чырвоную стужку на ўваходзе ў пад'езд, дзе на першым паверсе будуць жыць інваліды-калясачнікі.
Свята прайшло ў СУП «Шчаўры-Агра» - ва ўрочышчы «Маяк», што недалёка ад вёскі Гута. «Гомсельмашаўскія» камбайны сталі ў шэраг. Галоўныя героі свята - старэйшыя камбайнеры з памочнікамі.
З мэтай папярэджання ДТЗ з удзелам уразлівых удзельнікаў дарожнага руху з 19 па 28 ліпеня Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці праводзіць прафілактычную акцыю «Будзь у бяспецы!». Асноўнай з прычын дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам пешаходаў з'яўляецца ігнараванне правілаў дарожнага руху, адсутнасць у цёмны час сутак святлоадбівальных элементаў і непрадастаўленне кіроўцамі перавагі пешаходам на пешаходных пераходах.
Легкоатлетический соревновательный сезон в нынешнем году оказался очень насыщенным на спортивные события: областные старты чередовались с республиканскими и нашим бегунам, порой, приходилось делать по 4-5 соревновательных вида в неделю.
Лёгкаатлетычны спаборніцкі сезон у гэтым годзе апынуўся вельмі насычаным на спартыўныя падзеі: абласныя старты чаргаваліся з рэспубліканскімі і нашым бегунам, часам, даводзілася рабіць па 4-5 спаборніцкіх віды ў тыдзень.
Кіраванне транспартам у стане алкагольнага ап'янення - адно з самых сур'ёзных парушэнняў правілаў дарожнага руху. Аўтамабіль з'яўляецца крыніцай павышанай небяспекі, а ў руках нецвярозага - зброяй, якая калечыць чалавечыя жыцці, не толькі самога кіроўцы, але і навакольных людзей.
У мінулыя выхадныя сельскагаспадарчыя прадпрыемствы Крупскага раёна прадстаўлялі свой рэгіён на Кургане Славы.
У Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа ў Крупках ля абеліска загінуўшым воінам і мірным жыхарам ва ўрочышчы Лебортава адбыўся мітынг-рэквіем. Ушанаваць памяць загінуўшых на палях бітваў і аддаць даніну павагі тым, хто заваяваў мір, сабраліся прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх аб'яднанняў і арганізацый, афіцэры, педагогі, школьнікі.