Крупскі раённы выканаўчы камітэт
Панарама горада Крупкі
Сядзібны дом кон. XIX-пач. XX стст. Марыі і Карла Свяцкіх
Прырода Крупскага раёна
Храмы Крупскага раёна
joomla

Службы і ведамствы

Страна и область

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае важнасць захавання культуры земляробства і стратэгіі ў арганізацыі ўборачнай кампаніі. Аб гэтым ён заявіў сёння, наведваючы з рабочай паездкай Старадарожскі раён Мінскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

План паставак збожжа ў лік дзяржзаказу ў Беларусі выкананы на 82 працэнты, пастаўлена ўжо 667,9 тыс. т, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Дапкюнас і член Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША ад штата Ілінойс Майкл Куіглі абмеркавалі рэгіянальную бяспеку, магчымасці пашырэння ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі ў бягучым годзе павышацца не будуць. Аб гэтым віцэ-прэм'ер Уладзімір Кухараў заявіў у эфіры тэлеканала АНТ, паведамляе БЕЛТА.

Міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч сустрэлася з кіраўніком прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі Андрэа Віктарын у сувязі з завяршэннем яе дыпламатычнай місіі. У гутарцы былі агучаны прапановы па прадаўжэнні і паглыбленні супрацоўніцтва ЕС і рэспублікі ў сацыяльна-працоўнай сферы, паведамілі БЕЛТА ў Мінпрацы.

Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 жніўня, паводле папярэдніх даных, склалі $8 млрд 627,9 млн (у эквіваленце), паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў з кіраўніцтвам Савета Міністраў нараду, на якой абмяркоўваліся пытанні па далейшым эканамічным развіцці краіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Умацаванне гандлёва-эканамічных сувязей з'яўляецца галоўным пытаннем у беларуска-ўзбекістанскіх адносінах. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на перагаворах з Прэзідэнтам Узбекістана Шаўкатам Мірзіёевым у пашыраным складзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Урад вызначыў эканамічныя задачы на 2020 год, паведаміў сёння прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас на пасяджэнні ў Савеце Міністраў, дзе абмяркоўваюцца асноўныя прагнозныя дакументы на наступны год, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дэкрэт нумар 2, які робіць антытытунёвае заканадаўства ў Беларусі больш строгім, уступіў у сілу 27 ліпеня, паведамляе БЕЛТА.