Крупскі раённы выканаўчы камітэт
Панарама горада Крупкі
Сядзібны дом кон. XIX-пач. XX стст. Марыі і Карла Свяцкіх
Прырода Крупскага раёна
Храмы Крупскага раёна
joomla

Службы і ведамствы

14.11.2019 14:41

Лістапад спартыўны

 

Падыходзіць да канца круглагадовая спартакіяда сярод працоўных калектываў 2019 г.

 

На базе ФАЦ «Кляновічы» аг. Замкі прайшлі чэмпіянаты раёна па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі і плаванні.

Лепшымі стрэлкамі 2019 года сталі:

  • 1 месца – філіял «Крупскае УМГ» ААТ «Газпрам трансгаз Беларусь»;
  • 2 месца - раённы ФСК «Грацыя»;
  • 3 месца - ТАА «Амкадор-Можа»

У асабістым першынстве перамаглі Дзмітрый Каптур і Рошчына Вераніка.

Перамогу ў заплывах на 100 м мужчыны і 50 м жанчыны атрымалі Дубіна Віталь і Яўсеева Кацярына.

У камандным заліку

  • 1 месца атрымаў філіял «Крупскае УМГ» ААТ «Газпрам трансгаз Беларусь»;
  • 2 месца - ТАА «Амкадор-Можа»;
  • 3 месца - УАЗ «Крупская ЦРБ».

На працягу двух тыдняў у раённым ФСК «Грацыя» праходзілі гульні чэмпіянату Крупскага раёна па більярдным спорце сярод працоўных калектываў 2019 г.

Згуляўшы 28 гульняў і правёўшы 155 партый абсалютнымі пераможцамі сталі: Кавальчук Уладзімір і Альхавік Аляксей у складзе каманды філіяла «Крупскае УМГ» ААТ «Газпрам трансгаз Беларусь» №3, другімі ў спартакіядзе сталі Белы Аляксандр і Галін Барыс у складзе каманды ТАА «Таццяна», бронзавымі прызёрамі сталі Ахрамчук Уладзімір і Астроўскі Юрый у складзе каманды ФСК «Грацыя».

АНОНС

23 лістапада на базе ДУ «Крупскі гарадскі ФАК» адбудзецца чэмпіянат Крупскага раёна па гіравым спорце сярод працоўных калектываў. Спаборніцтвы камандна-асабістыя. Усіх жадаючых запрашаем прыняць удзел.

Інфармацыя па тэл.  26459

Чытаць 47 разоў