Крупскі раённы выканаўчы камітэт
Панарама горада Крупкі
Сядзібны дом кон. XIX-пач. XX стст. Марыі і Карла Свяцкіх
Прырода Крупскага раёна
Храмы Крупскага раёна
joomla

Службы і ведамствы

25.11.2019 14:55

«Час стаць прыкметным!» - ДАІ нагадае пра важнасць флікераў

У мэтах прафілактыкі дарожна-транспартнага траўматызму ў цёмны час сутак з 19 па 24 лістапада Дзяржаўтаінспекцыя правядзе маштабную інфармацыйную кампанію «Час стаць прыкметным!» .

 

Падчас мерапрыемстваў супрацоўнікі ДАІ будуць тлумачыць важнасць і эфектыўнасць выкарыстання святлоадбівальных элементаў для павышэння бачнасці на дарозе ў цёмны час сутак транспарту і людзей. Раскажуць аб спосабах абазначэння ўдзельнікаў дарожнага руху: выкарыстанні святлоадбівальнай контурнай маркіроўкі для грузавых аўтамабіляў, сельскагаспадарчай тэхнікі, аўтобусаў, у тым ліку школьных; выкарыстанні святлоадбівальных камізэлек і флікераў для веласіпедыстаў, пешаходаў і возчыкаў; выкарыстанні святлоадбівальных налепак на роварах, гужавых павозках і іншых сродках перамяшчэння.

Акрамя таго, правядуць кантрольныя праверкі работы вонкавага асвятлення на вулічна-дарожнай сеткі.

У бягучым годзе на тэрыторыі краіны здзейснена 2 750 дарожна-транспартных здарэнняў з пацярпелымі, у якіх 395 чалавек загінулі і 2 939 атрымалі траўмы. Пры гэтым у цёмны час сутак адбылося 870 ДТЗ, у якіх 202 чалавекі загінула і 833 - паранена.

Ад агульнай колькасці загінуўшых у ДТЗ у цёмны час сутак 68,3% (138 чал.) - уразлівыя ўдзельнікі дарожнага руху: пешаходы, веласіпедысты, возчыкі.

У Мінскай вобласці ў кастрычніку па віне пешаходаў, не пазначаных флікерамі, адбылося 10 аварый.

Чытаць 119 разоў