Крупскі раённы выканаўчы камітэт
Панарама горада Крупкі
Сядзібны дом кон. XIX-пач. XX стст. Марыі і Карла Свяцкіх
Прырода Крупскага раёна
Храмы Крупскага раёна
joomla

Службы і ведамствы

10.09.2019 12:14

Інфармацыя аб наяўнасці жылога памяшкання камерцыйнага выкарыстання, які знаходзіцца на праве аператыўнага Упраўлення па сельскай гаспадарцы

Жылое памяшканне камерцыйнага выкарыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду размешчана па адрасе: Мінская вобласць, г. Крупкі, вул. Палявая, дом 4, кватэра 25, складаецца з трох жылых пакояў плошчай 40,0 кв. м., кухні 7,4 кв. м., пярэднім пакоі 9,6 кв. м, паасобнага санвузла, агульнай плошчай жылых памяшканняў 60,9 кв. м, размешчана ў пяціпавярховым цагляным жылым доме. Падлога – дашчаная. Інжынерныя камунікацыі: электрычнасць, газазабеспячэнне, ацяпленне, вадаправод, каналізацыя.

Памер платы за карыстанне складае 124,24 рублёў у месяц без уліку камунальных плацяжоў, плацяжоў за карыстанне электраэнергіяй.

Тэрмін звароту грамадзян з заявай аб прадастаўленні жылога памяшкання камерцыйнага выкарыстання 16 каляндарных дзён з даты апублікавання гэтай інфармацыі.

Да заявы аб прадастаўленні жылога памяшкання камерцыйнага выкарыстання прыкладаюцца дакументы, названыя ў падпункце 1.1.18 пункта 1.1 пераліку адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 г. № 200 «Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян» (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2010 г., № 119, 1/11590).

  • Жылое памяшканне камерцыйнага выкарыстання прадастаўляецца ў першачарговым парадку работнікам, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў ва Упраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванні Крупскага раённага выканаўчага камітэта ў парадку чарговасці зыходзячы з даты пастаноўкі іх на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.
  • У выпадку адсутнасці заяў грамадзян, указаных у пункце 1, жылое памяшканне камерцыйнага выкарыстання прадастаўляецца работнікам Упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Крупскага раённага выканаўчага камітэта, якія не знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, у парадку чарговасці паступлення заяў.
  • У выпадку адсутнасці заяў грамадзян, указаных у пункце 1,2 жадаючым скарыстацца правам на прадастаўленне жылога памяшкання камерцыйнага выкарыстання неабходна звярнуцца ва Упраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні Крупскага раённага выканаўчага камітэта па адрасе: Мінская вобласць, г.Крупкі, вул. Савецкая, 8, каб. 9, (тэл. 27340).
Чытаць 219 разоў